Sehnsucht
| Sehnsucht | ||||
|---|---|---|---|---|
| | ||||
| студыйны альбом Rammstein | ||||
| Дата выпуску | 25 жніўня 1997 | |||
| Жанр | Neue Deutsche Härte[d] і індастрыял-метал | |||
| Працягласць | 43:51 | |||
|
|
||||
| Храналогія Rammstein | ||||
| ||||
| Рэйтынгі | |
|---|---|
| Выданне | Адзнака |
| AllMusic | |
| Christgau's Consumer Guide | |
| Pitchfork | 2.9/10[3] |
| Q | |
| Rolling Stone | |
| Rock Hard | 9.0/10[6] |
| Spin | 5/10[7] |
| Sputnikmusic | 4.5/5[8] |
Sehnsucht — другі студыйны альбом нямецкага Neue Deutsche Härte гурта Rammstein. Ён быў выпушчаны 22 жніўня 1997 года на лэйблах Motor Music у Еўропе і Slash Records у ЗША. Гэта адзіны альбом, цалкам на нямецкай мове, які атрымаў плацінавы статус ад RIAA ў ЗША. Альбом дасягнуў першага месца ў аўстрыйскіх і нямецкіх чартах.
У 2020 годзе часопіс Metal Hammer уключыў яго ў свой спіс 10 лепшых альбомаў 1997 года.[9]
Вокладка
[правіць | правіць зыходнік]Буклет альбома раскладваецца, адкрываючы шэсць розных вокладак, па адной для кожнага ўдзельніка гурта. Вокладку стварыў аўстрыйскі мастак Готфрыд Хельнвайн [10], які таксама стварыў вокладку для альбома Scorpions Blackout, на якую падобная вокладка Sehnsucht.
Спіс трэкаў
[правіць | правіць зыходнік]Словы і музыка ўсіх песень Rammstein, акрамя «Sehnsucht» (Rammstein і Orgasm Death Gimmick) і «Tier» (Rammstein і Юрген Энглер).
| № | Назва | Працягласць | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1. | «Sehnsucht» | 4:04 | |||||||
| 2. | «Engel» (з удзелам Bobo) | 4:24 | |||||||
| 3. | «Tier» | 3:47 | |||||||
| 4. | «Bestrafe mich» | 3:38 | |||||||
| 5. | «Du hast» ([nb 1]) | 3:55 | |||||||
| 6. | «Bück dich» | 3:22 | |||||||
| 7. | «Spiel mit mir» | 4:46 | |||||||
| 8. | «Klavier» | 4:24 | |||||||
| 9. | «Alter Mann» | 4:24 | |||||||
| 10. | «Eifersucht» | 3:37 | |||||||
| 11. | «Küss mich (Fellfrosch)» | 3:30 | |||||||
| 43:51 | |||||||||
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назва з'яўляецца гульнёй на амонімах (па-нямецку) «du hast» («ты маеш») і «du hasst» («ты ненавідзіш»); у англійскай версіі выкарыстоўваецца «you hate».
Спецыяльныя выданні
[правіць | правіць зыходнік]Было выпушчана некалькі спецыяльных выданняў Sehnsucht з рознымі бонус-трэкамі:
- Наступныя песні ў якасці трэкаў 12 і 13 для паўночнаамерыканскіх і японскіх рэлізаў:
- «Engel (English Version)»
- «Du hast (English Version)»
- Гэтыя песні таксама ўключаны ў выданні на мікракасетах і могуць быць схаванымі трэкамі на некаторых выданнях.
- «Du riechst so gut '98» як трэк 12. Версія таксама ўключае відэа на «Du riechst so gut '98».
- На польскіх касетах быў кароткі польскі ўступ да альбома, прамоўлены Цілем.
- Лімітаваны тыраж ў Еўропе, уключае 14 трэкаў:
- «Rammstein (Eskimos & Egypt Radio Edit)»
- «Du riechst so gut '98»
- «Du hast (Remix by Clawfinger)»
- «Stripped» як дванаццаты трэк, які можа быць уключаны ў версію на мікракасеце і/або ўключаны як схаваны трэк.
- «Stripped» — дванаццаты трэк і сінгл «Asche zu Asche» як другі кампакт-дыск. Сінгл «Asche zu Asche» можа быць уключаны на першы кампакт-дыск, каб усяго было 18 трэкаў.
- Выданне, прысвечанае аўстралійскаму туру 2001 года, дванаццатым трэкам якога была песня «Stripped», і другі кампакт-дыск з сінглам «Asche zu Asche» ў якасці першага трэка і пяць канцэртных песень.
Юбілейнае выданне
[правіць | правіць зыходнік]15 красавіка 2023 года гурт Rammstein апублікаваў у сваіх сацыяльных сетках кароткі цізер, у якім былі паказаны розныя вокладкі альбома, а таксама ўступная песня Bück dich. Праз дзень быў апублікаваны яшчэ адзін цізер з відэа, на якім гурт рэпетуе Engel 18 красавіка 1997 года. Подпіс да відэа абвяшчаў пра юбілейнае выданне «Sehnsucht». 17 красавіка 2023 года выйшаў трэці цізер, які ўключаў кадры з канцэрта Live aus Berlin і аб'яву аб тым, што папярэдні заказ юбілейнага выдання пачнецца на наступны дзень, 19 красавіка.
Выхад юбілейнага выдання быў запланаваны на 9 чэрвеня 2023 года.
Акрамя рэмастэрынгу, альбом утрымлівае эксклюзіўны новы мікс песні Spiel mit mir пад назвай «2023 Mix» і 40-старонкавы буклет з раней неапублікаванымі фотаздымкамі Готфрыда Хельнвайна.
Персанал
[правіць | правіць зыходнік]Rammstein[11]
- Ціль Ліндэман – галоўны вакал
- Рыхард Круспэ – сола-гітара, бэк-вакал
- Пауль Ландэрс – рытм-гітара, бэк-вакал
- Алівер Рыдэль – бас-гітара, бэк-вакал (трэк 1)
- Крысціян "Флэйк" Лорэнц – клавішныя
- Крыстаф Шнайдэр – ударныя
Дадатковы вакал
- Bobo – вакал у "Engel"
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Erlewine, Stephen Thomas. Sehnsucht – Rammstein. AllMusic (13 студзеня 1998). Праверана 29 January 2012.
- ↑ Robert Christgau: CG: Rammstein.
- ↑ Rammstein: Sehnsucht: Pitchfork Record Review(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 June 2007. Праверана 27 June 2007.
- ↑ Q review Архівавана 13 лістапада 2004 года.
- ↑ Rolling Stone : Rammstein: Sehnsucht : Music Reviews. Rolling Stone. Архівавана з арыгінала 10 March 2007. Праверана 27 June 2012.
{{cite magazine}}: Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL (спасылка) - ↑ RAMMSTEIN - Sehnsucht. Rock Hard (22 жніўня 1998). Праверана 11 March 2023.
- ↑ SPIN Mar 1998. Spin (1 сакавіка 1998). Праверана 11 March 2023.
- ↑ STAFF, Simon. Rammstein – Sehnsucht. Sputnikmusic (29 чэрвеня 2015). Праверана 20 March 2019.
- ↑ The Top 10 best albums of 1997. Metal Hammer. Future plc (31 ліпеня 2020). Праверана 5 August 2020.
- ↑ Rammstein Album "Sehnsucht" was Released with Six Different Covers by Gottfried Helnwein(недаступная спасылка). Helnwein Music (22 ліпеня 1997). Архівавана з першакрыніцы 25 February 2012. Праверана 15 February 2009.
- ↑ [[[:Шаблон:AllMusic]] Sehnsucht credits]. AllMusic. All Media Guide (Rovi). Праверана 19 May 2016.