Crytek
| Crytek GmbH | |
|---|---|
| | |
| Тып | Таварыства з абмежаванай адказнасцю (GmbH) |
| Заснаванне | 1999 |
| Заснавальнікі | Джэват Ерлі, Аўні Ерлі, Фарук Ерлі |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
Даччыныя кампаніі: |
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Джэват Ерлі, Аўні Ерлі, Фарук Ерлі |
| Галіна | Індустрыя камп’ютарных гульняў, Камп’ютарная графіка |
| Прадукцыя |
Камп’ютарныя гульні: Far Cry, Crysis, Crysis Warhead, Crysis Wars, Crysis 2, Crysis 3, Warface Дадатковыя праграмы для гульняў: Sandbox, гульнявы рэдактар, Crysis Mod SDK Камп'ютарная графіка: CryEngine, CryEngine 2, CryEngine 3, PolyBump |
| Колькасць супрацоўнікаў | 474[1] |
| Матчына кампанія | Crytek Germany |
| Даччыныя кампаніі | Crytek Budapest, Crytek Kiev, Crytek Black Sea, Crytek UK, Crytek Korea |
| Сайт | Crytek |
Crytek GmbH (часта — Crytek Studios; далей — Crytek) — таварыства з абмежаванай адказнасцю (ням.: GmbH), нямецкая прыватная кампанія, якая спецыялізуецца на распрацоўцы камп'ютарных гульняў, гульнявых рухавікоў і камп'ютарных графічных тэхналогій. «Crytek» створана трыма турэцкімі братамі, Джэватам (англ.: Cevat Yerli), Аўні (англ.: Avni Yerli) і Фарукам Ерлі (англ.: Faruk Yerli) у 1999 годзе. Асноўны штаб Crytek знаходзіцца ў горадзе Франкфурт-на-Майне, Германія. Пяць іншых даччыных студый знаходзяцца ў Кіеве, Украіна (Crytek Kiev), Будапешце, Венгрыя (Crytek Budapest), Сафіі, Балгарыя (Crytek Black Sea), Сеуле, Паўднёвая Карэя (Crytek Korea) і Нотынгеме, Вялікабрытанія (Crytek UK).[2][3][4]
Каманда распрацоўшчыкаў Crytek складаецца з 474 супрацоўнікаў, сабраных з усяго свету: Еўропа (422), Канада (6), Злучаныя Штаты (15), Бразілія (1), Чылі (1), Турцыя (16), Ізраіль (3), Расія (8), Індыя (2), Кітай (1), Японія (1), Паўднёвая Карэя (13), Аўстралія (7), Новая Зеландыя (1).[5] Crytek стала вядомая першым чынам за распрацоўку гульні Far Cry і гульнявога рухавіка CryEngine, першага рухавіка, які выкарыстоўвае інструмент PolyBump, які засноўваецца на тэхналогіі нормалмапінгу. Наступныя распрацоўкі фірмы — рухавік CryEngine 2 і гульня Crysis, якая грунтуецца на ім.
Распрацаваныя гульні
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Назва | Выдавец | Платформа | Студыя |
|---|---|---|---|---|
| 2004 | Far Cry | Ubisoft | Microsoft Windows | Crytek |
| 2007 | Crysis | Electronic Arts | Microsoft Windows, PlayStation 3, Xbox 360 | |
| 2008 | Crysis Warhead | Microsoft Windows | Crytek Budapest | |
| 2011 | Crysis 2 | Microsoft Windows, PlayStation 3, Xbox 360 | Crytek, Crytek UK | |
| 2012 | Fibble: Flick 'n' Roll | Crytek | Android, iOS | Crytek Budapest |
| 2013 | Crysis 3 | Electronic Arts | Microsoft Windows, PlayStation 3, Xbox 360 | Crytek, Crytek UK |
| Warface | Microsoft Studios, Crytek | Microsoft Windows, PlayStation 4, Xbox 360, Xbox One, Nintendo Switch | Crytek Kiev | |
| Ryse: Son of Rome | Microsoft Windows, Xbox One | Crytek | ||
| 2014 | The Collectables | DeNA | iOS | Crytek Budapest |
| 2016 | The Climb | Crytek | Microsoft Windows, Oculus Quest (2019) | Crytek |
| Robinson: The Journey | Microsoft Windows, PlayStation 4 | |||
| 2019 | Hunt: Showdown | Microsoft Windows, PlayStation 4, Xbox One | ||
| 2020 | Crysis Remastered | Microsoft Windows, Nintendo Switch, PlayStation 4, Xbox One | ||
| The Climb 2 | Oculus Quest, Oculus Quest 2 | |||
| 2021 | Crysis 2 Remastered | Microsoft Windows, Nintendo Switch, PlayStation 4, Xbox One | ||
| Crysis 3 Remastered | ||||
| Не выйшла | Crysis 4 |
Зноскі
- ↑ Studio Profile — Crytek (англ.). Анлайн-версія часопіса «Edge». — Flash-версія артыкула з часопіса «Edge», даступная праз Інтэрнэт. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 21 ліпеня 2009.
- ↑ Crytek to Feature Cross Platform CryEngine(R)2 at GDC(недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 2 сакавіка 2008.
- ↑ Crytek GmbH: Crytek (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2007. Праверана 28 верасня 2008.
- ↑ Where have all the heroes gone? (англ.)(недаступная спасылка). Crytek GmbH. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2009. Праверана 5 ліпеня 2009.
- ↑ Crytek GmbH: Team (англ.)(недаступная спасылка). афіцыйны сайт Crytek GmbH. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2009. Праверана 21 ліпеня 2009.