Australopithecus garhi
| † Australopithecus garhi | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Aistralopithecus garhi Asfaw et al., 1997 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Australopithecus garhi[1] — вымерлы від аўстралапітэка, сямейства гамінід, які жыў каля 2,5 мільёнаў гадоў таму[2]. Прадстаўнікі гэтага віду з'яўляюцца магчымым «пераходным звяном» ад роду аўстралапітэкаў да роду людзей (Homo). Належаць да групы грацыльных аўстралапітэкаў, то ёсць валодаюць далікатным, не масіўным целаскладам[3].
Гісторыя адкрыцця
[правіць | правіць зыходнік]
Выкапневыя астанкі гэтага віду былі знойдзены ў 1996 годзе групай навукоўцаў пад кіраўніцтвам эфіёпскага палеантолага Берхана Асфаў (Berhane Asfaw) і яго амерыканскага калегі Ціма Уайта (White). Пошукавыя работы праводзіліся ў Афарской нізіне (Afar Depression) Эфіопіі ў адкладах Боўры (Bouri Formation).
20 лістапада 1997 года на аснове гэтых знаходак быў вылучаны новы від гамінідаў — Australopithecus garhi. «Garhi» па-афарску азначае «дзіўны» або «сюрпрыз». Пацвердзіў і назваў новы від эфіёпскі палеаантраполаг Яханэс Хайле-Селасіе.
Дзіўнасць гэтага віду заключаецца ў тым, што разам з парэшткамі былі знойдзеныя прымітыўныя прылады, якія нагадваюць алдувайскую тэхналогію, і датаваныя узростам 2,5—2,6 млн гадоў[4]. Гэта мае на ўвазе, што гэты від аўстралапітэкаў пачаў выкарыстоўваць каменныя прылады раней чалавека ўмелага (якога, у сваю чаргу, назвалі так, прымаючы за вынаходніка алдувайскай тэхналогіі апрацоўкі каменя).
Марфалогія і інтэрпрэтацыі
[правіць | правіць зыходнік]Рэшткі A. garhi (такія як BOU-VP-12/130) адрозніваюцца ў некаторых рысах ад тыповых прадстаўнікоў відаў Australopithecus afarensis і Australopithecus africanus[5]. Аб'ём мозгу A. garhi, роўны 450 см³, параўнальны з памерам іншых аўстралапітэкавых. Але прэмаляры і маляры маюць шмат падобных рыс з Paranthropus boisei, так як яны буйней, чым у любых іншых прадстаўнікоў грацыльных аўстралапітэкаў. Пасля адкрыцця прагрэсіўнага віду Homo gautengensis, які жыў адначасова з Australopithecus sediba ў Паўднёвай Афрыцы, A. garhi стаў галоўным прэтэндэнтам, на думку Дарэна Курно, на ролю прамога продка ранніх Homo[6].
Зноскі
- ↑ А — Анкетирование. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2005. — 768 с. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 5-85270-329-X.
- ↑ Большой глоссарий по антропологии, 2001 г.. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2012.
- ↑ А. Е. Хомутов. Антропология: учебное пособие. — Ростов н/Д.: «Феникс», 2008. — С. 175, 181. — 378 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-14018-5.
- ↑ de Heinzelin J, Clark JD, White T, Hart W, Renne P, WoldeGabriel G, Beyene Y, Vrba E. (1999). Environment and behavior of 2.5-million-year-old Bouri hominids. Science. 284(5414):625-9. PMID 10213682
- ↑ Asfaw B, White T, Lovejoy O, Latimer B, Simpson S, Suwa G. (1999). Australopithecus garhi: a new species of early hominid from Ethiopia. Science. 284(5414):629-35. PMID 10213683
- ↑ Toothy Tree-Swinger May Be Earliest Human Архівавана 2 мая 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Australopithecus garhi на сайце «Нацыянальнага музея натуральнай гісторыі ім. Смітсана» (англ.)
- Australopithecus garhi на партале Антрапагенезу.ру (руск.)
- https://web.archive.org/web/20101223044703/http://scienceinafrica.co.za/2001/nov/ancestor.htm (англ.)
- Australopithecus garhi - A. garhi is a gracile Australopithecine Архівавана 27 жніўня 2018. (англ.)
- http://cas.bellarmine.edu/tietjen/Human%20Nature%20S%201999/australopithecus_garhi.htm Архівавана 7 чэрвеня 2011. (англ.)