Ом
Ом (пазначэньне: Ом, Ω) — адзінка вымярэньня супору ў СІ. Ом роўны электрычнаму супраціву правадніка, паміж канцамі якога ўзьнікае напруга 1 вольт пры сіле сталага току 1 ампэр.
Хоць у Юнікодзе і прысутнічае значок Ому (Ω, Ohm sign, U+2126), але яго кананічным раскладаньнем зьяўляецца загалоўная грэцкая літара амэга (Ω, U+03A9), г. з. гэтыя два знакі мусяць быць неадметныя з пункту гледжаньня карыстальніка. Рэкамэндуецца для пазначэньня Ома выкарыстоўвваць амэгу.
Пры вылічэньнях, асабліва рукапісных, варта зважаць на магчымую блытаніну паміж Омам і 0 м (так, 1 Ом і 10 м (мэтраў) — цалкам розныя велічыні) і паміж 0 і Ω.
Адзінка атрымала сваю назву ў гонар нямецкага навукоўца Георга Сымона Ома.
Кратныя і дзельныя адзінкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
| Кратныя | Дзельныя | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| велічыня | назва | пазначэньне | велічыня | назва | пазначэньне | ||
| 101 Ом | дэкаом | даОм | daΩ | 10-1 Ом | дэцыом | дОм | dΩ |
| 102 Ом | гэктаом | гОм | hΩ | 10-2 Ом | сантыом | сОм | cΩ |
| 103 Ом | кіляом | кОм | kΩ | 10-3 Ом | міліом | мОм | mΩ |
| 106 Ом | мэгаом | МОм | MΩ | 10-6 Ом | мікраом | мкОм | µΩ |
| 109 Ом | гігаом | ГОм | GΩ | 10-9 Ом | нанаом | нОм | nΩ |
| 1012 Ом | тэраом | ТОм | TΩ | 10-12 Ом | пікаом | пОм | pΩ |
| 1015 Ом | пэтаом | ПОм | PΩ | 10-15 Ом | фэмтаом | фОм | fΩ |
| 1018 Ом | экзаом | ЭОм | EΩ | 10-18 Ом | аттаом | аОм | aΩ |
| 1021 Ом | зэтаом | ЗОм | ZΩ | 10-21 Ом | зэптаом | зОм | zΩ |
| 1024 Ом | ётаом | ІОм | YΩ | 10-24 Ом | ёктаом | іОм | yΩ |